28 мая 2025г. супрацоўнікі адкрытага акцыянернага таварыства "Карал" г.Гомель паглядзелі спектакль "Таямніца 3-х карт" паводле аповесці А.С. Пушкіна “Пікавая дама”, які прайшоў ў “Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы ім. У.І.Леніна».
7 мая 2025г. адкрытае акцыянернае таварыства "Карал" г.Гомель прыняло ўдзел у мерапрыемствах да 80-годдзя Перамогі.
5 мая 2025г. на прадпрыемстве адбылося мерапрыемства, на якім былі адзначаны лепшыя работнікі па выніках працы за 2024 год з унясеннем на Дошку гонару адкрытага акцыянернага таварыства "Карал" г.Гомель.
16 красавіка 2025г. адкрытае акцыянернае таварыства "Карал" г.Гомель далучылася да рэспубліканскай акцыі "Дай лесу новае жыццё!". Работнікі прадпрыемства аднаўлялі лес у Мазырскім раёне.
12 красавіка 2025г. работнікі адкрытага акцыянернага таварыства "Карал" г.Гомель прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Суботнік прайшоў на працоўных месцах і прылеглай тэрыторыі.
20 лютага і 21 лютага 2025г. супрацоўнікі адкрытага акцыянернага таварыства "Карал" г.Гомель прынялі ўдзел ва ўрачыстых мітынгах і цырымоніях ускладання вянкоў і кветак да брацкіх магіл.
18 лютага 2025г. адбылася сустрэча старшыні Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта Прывалава У.А. з працоўным калектывам адкрытага акцыянернага таварыства "Карал" г.Гомель. Уладзімір Аляксандравіч расказаў работнікам прадпрыемства аб выніках і перспектывах сацыяльна-эканамічнага развіцця горада Гомеля, адказаў на пытанні работнікаў прадпрыемства і павіншаваў мужчын з надыходзячым святам.
25 лістапада 2024г. работнікі прадпрыемства прынялі ўдзел ва ўрачыстых мітынгах, цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак, прысвечаных 81-й гадавіне вызвалення г.Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
29 кастрычніка 2024г. работнікі адкрытага акцыянернага таварыства "Карал" г.Гомель прынялі ўдзел ў акцыі "Дай лесу новае жыццё!". Акцыя праходзіла ў лясгасе п.Хальч Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Супрацоўнікамі было высаджана каля паўтары тысячы саджанцаў.
24 кастрычніка 2024г. адкрытае акцыянернае таварыства "Карал" г.Гомель адзначыла сваё 60-годдзе.
Перад урачыстай часткай на прадпрыемстве адбылася вытворчая нарада кіруючай кампаніі холдынгу «Інтэграл» з працоўным калектывам адкрытага акцыянернага таварыства "Карал" г.Гомель.
Урачыстасць адбывалася ў Гомельскім дзяржаўным абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі «Юнацтва», куды былі запрошаны былыя работнікі і партнёры "Карала". Госці радаваліся сустрэчы, успомнілі мінуўшчыну.
На канцэрце з віншавальнай прамовай выступілі генеральны дырэктар холдынгу ААТ «Інтэграл» Андрэй Сяргеевіч Буйневіч, намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Іна Віктараўна Губар, кіраўнік спраў адміністрацыі Чыгуначнага раёна Станіслаў Станіслававіч Чэмезаў і старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза "Белпрафмаш" Іван Нікіфіравіч Швед.
Лепшым работнікам уручаны граматы і падзякі ад Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, ААТ "Інтэграл" - ККХ "Інтэграл", адміністрацыі Чыгуначнага раёна, Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза "Белпрафмаш".
Былым дырэктарам і супрацоўнікам, якія адпрацавалі больш за 50 гадоў, прысвоена званне «Ганаровы Каралавец» з уручэннем медалёў.
Завяршылася свята яркім фаер-шоу.
14 кастрычніка 2024г. прайшла сустрэча працоўнага калектыву адкрытага акцыянернага таварыства "Карал" г.Гомель з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Гомельскай-Юбілейнай выбарчай акрузе № 31 Уткіным Віталём Юр'евічам. Віталь Юр'евіч павіншаваў усіх жанчын з Днём маці і пажадаў усім маці здароўя, невычэрпнай энергіі, жаночага шчасця, хатняй утульнасці. Дэпутат расказаў працоўнаму калектыву аб інстытуце Прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь, і як за 30 гадоў змаглі пабудаваць незалежную і суверэнную дзяржаву, накіраваную ў будучыню.
Напярэдадні дня пажылых людзей кіраўніцтва адкрытага акцыянернага таварыства "Карал" г. Гомель сустрэлася з ветэранамі працы былымі работнікамі прадпрыемства. Дырэктар В.М. Рэзнікаў павіншаваў былых супрацоўнікаў са святам, падзякаваў за іх уклад у развіццё Таварыства і ўручыў ім падарункі.
26 верасня 2024г. адбыўся святочны канцэрт да Дня машынабудаўніка, на якім прысутнічала намеснік кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна Емельянчыкава Наталля Валянцінаўна. Супрацоўнікам прадпрыемства былі ўручаны ўзнагароды мясцовых выканаўчых органаў улады за іх самаадданую працу.
17.09.2024г. у рамках святкавання Дня народнага адзінства адбыўся велапрабег «У адзінстве сіла!», у якім супрацоўнікі Адкрытага акцыянернага таварыства «Карал» г.Гомель прынялі ўдзел.
12 верасня 2024г. адбылося адкрыццё абноўленай Дошкі гонару горада Гомеля. Былі адзначаны пераможцы гарадскога спаборніцтва 2023г. Адкрытае акцыянернае таварыства "Карал" г.Гомель занесена на Дошку гонару ў намінацыі "Лепшы экспарцёр горада Гомеля".
Віншуем вас з цудоўным святам - Днём горада Гомеля! Сённяшні Гомель - гэта буйны эканамічны і культурны цэнтр Рэспублікі Беларусь. Горад імкліва развіваецца, пры гэтым застаецца самабытным з непаўторны выглядым і прыгажосцю. Зычым вам здароўя, пазітыўнага настрою, міру і дабра ў кожны дом. Хай наш горад заўсёды застаецца самым любімым месцам на Зямлі!
9 верасня 2024г. супрацоўнікі Адкрытага акцыянернага таварыства "Карал" г.Гомель прынялі ўдзел у велапрабегу да 882-годдзя горада Гомеля.
Адкрытае акцыянернае таварыства "Карал" г.Гомель 26.08.2024г. прыняло ўдзел у дабрачыннай акцыі "Збяром дзяцей у школу разам". Прадстаўнікі таварыства і прафсаюзнай арганізацыі сумесна з кіраўніцтвам школы павіншавалі будучых першаклашак з пачаткам навучальнага года і ўручылі школьныя прылады.
22 чэрвеня 2024г. прафсаюзная арганізацыя Адкрытага акцыянернага таварыства «Карал» арганізавала супрацоўнікам з сем'ямі экскурсію ў г. Магілёў, вядомы сваёй багатай гісторыяй з 1247г. Калектыў наведаў Свята-Мікольскі манастыр, плошчу Зорак і плошчу Славы.
Супрацоўнікі таксама наведалі музей гісторыі ў самай высокай Ратушы Беларусі (47м), падняліся на назіральную пляцоўку, адкуль змаглі паглядзець маляўнічы від горада.
Пасля адправіліся ў загарадную экскурсію. Наведалі Буйніцкае поле, комплекс у памяць аб гераічнай абароне горада Магілёва ў ліпені 1941г. Супрацоўнікі ўсклалі кветкі да капліцы ў памяць аб загінуўшых. Завяршылася паездка наведваннем "Беларускай этнаграфічнай вёскі XIX стагоддзя" і Заасада.
3 мая 2024г. прафсаюзная арганізацыя і члены працоўнага калектыву адкрытага акцыянернага таварыства «Карал» г. Гомель напярэдадні свята Перамогі павіншавалі былых вязняў фашысцкіх канцлагераў і ўручылі прадуктовыя наборы.
2 мая 2024г. дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу Уткін Віталь Юр'евіч сустрэўся з калектывам Адкрытага акцыянернага таварыства "Карал" г.Гомель, дзе расказаў аб галоўных выніках УНС.
1 мая 2024г. на плошчы герба і сцяга ў Гомелі адбыўся ўрачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаны Святу працы, на якім Адкрытае акцыянернае таварыства "Карал" г. Гомель занесена на Дошку гонару Гомельскай вобласці па выніках працы за 2023 год.
30 красавіка 2024г. да свята Працы Адкрытае акцыянернае таварыства «Карал» г. Гомель аднавіла Дошку гонару. Адзначаны лепшыя работнікі па выніках працы за 2023г.
27 сакавіка 2024г. праведзена справаздачна-выбарчая канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі адкрытага акцыянернага таварыствва "Карал". На канферэнцыі былі выбраны старшыня і прафсаюзны камітэт, рэвізійная камісія пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.
Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Малашэнка Марына Уладзіміраўна дала справаздачу аб выкананні калектыўнага дагавора і аб рабоце прафсаюзнага камітэта за 2023 год. Членскія грашовыя ўзносы, якія паступілі, і грашовыя сродкі наймальніка накіроўваліся ў адпаведнасці з зацверджанай каштарысам выдаткаў пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі на аказанне матэраяльнай дапамогі членам прафсаюза, правядзенне культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, турысцка-экскурсійныя паездкі і іншыя сацыяльна значныя мэты.
Агучаны пастаўленыя планы на 2024г. перад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.
16 сакавіка 2024г. супрацоўнікі адкрытага акцыянернага таварыства "Карал" г. Гомель узялі ўдзел у гарадскім суботніку. Быў наведзены парадак на месцах і прылеглых тэрыторыях.